Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

75 ГАДОЎ ЦА №40 Шумілінскага раёна

Сёння цэнтральная аптэка №40 Шумілінскага раёна першай катэгорыі святкуе сваё 75-годдзе. З гэтай важкай датай калектыў ЦА № 40 павіншавала кіраўніцтва Віцебскага УП "Фармацыя": Дружыніна Ірына Вячаславаўна, намеснік генеральнага дырэктара; Магільніцкая Алена Яўгенаўна, намеснік генеральнага дырэктара; Савельеў Сяргей Леанідавіч, начальнік арганізацыйна-фармацэўтычнага аддзела.

Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны лепшыя работнікі аптэкі, таксама павіншавалі ўвесь калектыў з гэтай знамянальнай датай.

Жадаем росквіту ЦА № 40 Шумілінскага раёна першай катэгорыі, поспехаў у працы, дасягненні новых вышынь, міру і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!