Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

У МІНІСТЭРСТВЕ ПРАДСТАЎЛЕНЫ НОВЫЯ КІРАЎНІКІ

29 красавіка Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў прадставіў калектыву Міністэрства аховы здароўя і падведамасным структурам першага намесніка міністра Юрыя Горбіча, намесніка міністра Аляксандра Старавойтава, намесніка міністра - галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Святлану Нячай.

Міністр паставіў перад кожным з новых кіраўнікоў задачы па напрамках. Аляксандр Хаджаеў таксама нагадаў аб пераемнасці работы ў камандзе і неабходнасці інтэграцыі намаганняў арганізацый аховы здароўя. "У гэты Год якасці ўся ваша работа і прапановы павінны быць накіраваны на тое, каб нашы пацыенты адчулі якасць і эфектыўнасць медыцынскай дапамогі ў Беларусі", - адзначыў ён.

Кіраўнік ведамства таксама падкрэсліў, што Алена Краткова і Аляксандр Тарасенка, якія пакінулі сёння свае пасады, застануцца працаваць у сістэме.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя