Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

МЫ НА ФОРУМЕ «АХОВА ЗДАРОЎЯ БЕЛАРУСІ-2024»

Сёння дэлегацыя Віцебскага УП "Фармацыя" на чале з генеральным дырэктарам Барысеевічам А.С. прымае ўдзел у форуме "Ахова здароўя Беларусі-2024" (г.Мінск).

У 2024 годзе форум прымеркаваны да 105-годдзя сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Фармат адзінай інфармацыйнай і выставачнай прасторы стварае якасна новыя магчымасці прасоўвання інавацыйных прадуктаў для практычнай медыцыны, прыцягвае вядучых айчынных і замежных вытворцаў медыцынскай тэхнікі і абсталявання, лекавых прэпаратаў, прафесіяналаў, якія працуюць у сістэме аховы здароўя.